25 ліпеня ў лагеры “Краяведы” быў ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.

Пачаўся ён з хвілінкі здароўя ў атрадах «Усё карысна ў меру». Затым пасля зарадкі і ранішняй лінейкі старэйшыя дзеці адправіліся ў кінатэатр «Юнацтва», дзе ім быў прапанаваны прагляд кінафільма “Чалавек-мурашка і Аса” ў 3D фармаце, а малодшыя выхаванцы лагера вывучылі шмат новых беларускіх слоў дзякуючы гульні “Чароўнае кола” і прагляду відэаказак на беларускай мове. Пасля абедзеннага сну дзяцей чакалі віктарына «Вясёлкавае падарожжа» і гульні на свежым паветры. На вячэрняй лінейцы былі падведзены вынікі дня. За актыўнасць былі узнагароджаны знаўцы роднай мовы: Заяц Віктар, Ганчарык Ягор, Кароль Данііл, Ракіцкі Ягор – атрад “Патрыёт”; Кароль Дар’я, Сякевіч Паліна, Валюк Вераніка, Ганчарык Ганна, Маркевіч Дар’я – атрад “Лунцікі; Лясота Максім, Даніловіч Дар’я, Даніловіч Надзея, Філіппава Аляксандра, Ульдзіновіч Дар’я – атрад “Праменьчыкі”.