19 Сентябрь 2018

Для нашых самых маленькіх вучняў знаёмства з беларускім словам сёння адбывалася праз гульню. Разам са сваімі настаўнікамі яны прынялі ўдзел у рухомым перапынку “Калейдаскоп беларускай гульні”.Першакласнікі мелі магчымасць вывучыць невялікія вершы, праявіць спрыт, увагу і назіральнасць падчас развучвання гульняў “Грушка”, “Мядзведзі ў бары”, “Бярозка”, “Ручаёк” і інш.

Вучні 2-3-х класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “У краіне гукаў і літар”, дзе спаборнічалі ў канструяванні слоў, адгадванні загадак, перакладзе слоў і выкананні не менш цікавых заданняў.

А для вучняў чацвёртых класаў была падрыхтавана вельмі сур’ёзная справа: алімпіяда, у якой яны мелі магчымасць праявіць свае веды, паказаць узровень самастойнасці і настойлівасці.

Калі вы хочаце паспытаць свае веды, то таксама можаце выканаць заданне алімпіяды самастойна.
Заданні алімпіяды спампаваць можна тут.

Дзень беларускай мовы прайшоў у атмасферы зацікаўленасці, творчасці і добрага настрою.