05 Декабрь 2019

27 лістапада 2019 года для навучэнцаў 8-10 класаў нашай гімназіі адбыўся турнір знатакоў роднай мовы і літаратуры “Радзімай сваёй ганаруся”.

Мэтай мерапрыемства было патрыятычнае выхаванне моладзі на культурных, гістарычных традыцыях беларускага народа, вывучэнне мовы і гісторыі роднага краю.

Перамагла зборная каманда “Мовазнаўцы” з лікам 44 балы. Яны апярэдзілі каманду “Нашчадкі” на 10 балаў, у якіх было ўсяго 34 балы. Кампетэнтнае журы ўзнагародзіла ганаровымі падзякамі лепшых мовазнаўцаў. Імі сталі: Кузьміч Яўген з 10 “А” класа і Мотыль Улада з 9 “Б” класа.