23 Декабрь 2019

21.12 адбылося мерапрыемства для вучняў 5-8 класаў "Калядныя традыцыі". На гэтым мерапрыемстве вучні дазналіся пра народныя абрады і традыцыі беларусаў на Каляды. Прысутныя даведаліся пра духоўнае жыццё нашых продкаў, развівалі свае творчыя і камунікатыўныя здольнасці. За кубачкам гарбаты падзяліліся традыцыямі сваіх сем’яў, пагулялі беларускую гульню "Шкута". Мерапрыемства прайшло ў вельмі добрай, пазітыўнай, радаснай атмасферы. На прыканцы кожны выказаў пажаданні прысутным на надыходзячы год.