28 лістапада ў гімназіі праводзіўся інтэлектуальны турнір знатакоў гісторыі, мовы і літаратуры, культуры Беларусі “Радзімай сваёй ганаруся”. Праводзілі гэты турнір Несцерка і Паўлінка (вучні 11А класа Сарвас Кацярына і Беляеў Гардзей).

Iнтэлектуальны турнір “Радзімай сваёй ганаруся”

Iнтэлектуальны турнір

Удзельнікамі сталі зборныя каманды вучняў 5-11 класаў.Турнір складаўся з 8 асноўных тураў. Кожны тур меў сваю назву, на кожным туры былі свае заданні. Каманды паказалі добрыя веды гісторыі, літаратуры, культуры сваёй Радзімы. На працягу свята гучалі беларускія песні, якія выконвалі артысты гімназіі, гучала беларускае слова.

Удзельнікамі сталі зборныя каманды вучняў 5-11 класаў

На працягу свята гучалі беларускія песні, якія выконвалі артысты гімназіі

Усе каманды былі ўзнагароджаны Дыпломамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі і балельшчыкі атрымалі ад журы “Прывілей”. Прад’яўляльніку прывілею даецца права свабоднай забароны аднаго рашэння любога настаўніка гімназіі. ".

Напрыканцы свята каманды саставілі калаж “Радзімай сваёй ганаруся



Добавить комментарий